7 кастрычніка ў матчы за бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы па баскетболе зборная Беларусі сустракаецца з камандай Латвіі. Гэта стала вядома пасля завяршэння напярэдадні дзвюх паўфінальных гульняў.
Расіянкі атрымалі перамогу над камандай Латвіі з буйным лікам — 67:36, а беларускі прайгралі 16 ачкоў іспанкам — 54:70. Званне чэмпіёнак кантынента аспрэчаць зборныя Расіі і Іспаніі.





