На рынку «Ждановічы» ў Менску маладзёны адабралі ў грамадзяніна Лібану аўтамабіль «БМВ».

Па факце разбойнага нападу на рынку «Ждановічы» ў Менску ўсчатая крымінальная справа. У зьдзяйсьненьні ўгону аўтамабіля падазраюцца два жыхары Асіповіцкага раёну. Увечары 3 кастрычніка пад пагрозай пнэўматычнага пісталету маладзёны адабралі ў грамадзяніна Лібану аўтамабіль «БМВ». Іх здабычай сталіся й 20 мільёнаў рублёў, якія былі ў салёне іншамаркі.

Але ўгоншчыкі пераацанілі магчымасьці недарожніка. Спроба пратараніць загароду, ўсталяваную ахоўнікамі рынку, не ўдалася. Кінуць машыну і зьбегчы з грашыма таксама не атрымалася. Цяпер зламысьнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0