Бэрнд Штанге

Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па футболе Бэрнд Штанге 23 кастрычніка правядзе ў Менску сэмінар для трэнэраў беларускай вышэйшай лігі. На гэтым сэмінары ён мае намер выкласьці калегам новую канцэпцыю футбольнай зборнай.

Зь іменем Штанге зьвязваюць надзеі на выхад беларускага футболу на новы ўзровень. Трэнінг трэнэраў — адзін зь першых крокаў на гэтым шляху. Аднак, папярэджвае Штанге, памылак і расчараваньняў унікнуць наўрад ці атрымаецца. А каб непрыемных момантаў было меней, трэба аб’яднаць намаганьні ўсіх зацікаўленых у посьпеху бакоў.

АК паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0