Аляксандар Казулін

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне пікетаў, прымеркаваных да ўгодкаў пачатку галадоўкі экс-кандыдатам у прэзідэнты, а зараз палітвязням Аляксандрам Казуліным.

Маладымі сацыял-дэмакратамі былі пададзеныя тры заяўкі на правядзенне 24 кастрычніка аднадзённага пікету ў трох месцах.

Заяўкі на пікеты салідарнасці з Аляксандрам Казуліным пададзены ад імя аднаго з лідэраў аргкамітэта МСД-МГ Аляксея Сігаева, старшыні моладзевай камісіі БСДП Алеся Стральцова і кіраўніка партыі па моладзевым кірунку Ігара Рынкевіча.

Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пачау галадоўку 20 кастрычніка мінулага года, пратэстуючы супраць «існуючага ў краіне беззаконня» і патрабуючы вынясення «беларускага пытання» на разгляд Савбяса ААН. 11 снежня па стане здароўя галадоўка была спынена.За час турэмнага зняволення Аляксандр Казулін схуднеў на 41 кілаграм.

Радыё Рацыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна