«Калі беларускія спартоўцы ўпершыню выступілі на гульнях для спартоўцаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, то спаборнічалі яны толькі ў двух відах — плаваньні й лёгкай атлетыцы. А цяпер наша краіна прадстаўленая ўжо ў сямі дысцыплінах, — распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» старшыня паралімпійскага камітэту Алег Шэпель. — Мы спрабуем уцягваць у актыўны лад жыцьця як мага больш інвалідаў, а для гэтага неабходна разьвіваць разнастайныя віды спорту, каб кожны мог сябе праявіць, зыходзячы з сваіх магчымасьцяў — гэта і ёсьць найлепшая сацыяльная і фізычная рэабілітацыя». Ужо цяпер заваяваныя ліцэнзіі ў такіх відах спорту як фэхтваньне, лёгкая атлетыка, плаваньне, паўэрліфтынг, веславаньне і роварны спорт. Барацьба за пуцёўкі працягнецца да 1 ліпеня 2008 году.

Агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0