Трохразовы алімпійскі чэмпіён па скачках з трампліна на лыжах аўстрыец Томас Моргенштэрн трапіў у бальніцу пасля падзення на трэніроўцы. Аўстрыйскі спартовец падчас скачка страціў раўнавагу і прызямліўся на спіну.

У шпіталь яго даставілі з траўмай галавы і пашкоджаннем лёгкага. Пасля падзення Моргенштэрн на непрацяглы час страціў прытомнасць. Паведамляецца, што траўмы Моргенштэрн не пагражаюць яго жыццю. Іншых звестак няма.

27- гадовы Моргенштэрн зваліўся другі раз за сезон. 15 снежня падчас спаборніцтваў у Нямеччыне ён здзейсніў няўдалы скачок і зламаў палец, аднак хутка аднавіўся і працягнуў выступы.

Томас Моргенштэрн заваяваў два залатыя медалі ў скачках з трампліна на Алімпіядзе ў Турыне ў 2006 годзе (па адной у індывідуальным і камандных заліках). На гульнях у Ванкуверы ён стаў уладальнікам залатога медаля ў камандным заліку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?