Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня прапануе павялічыць закупныя цэны на малако.

У галоўным упраўленьні эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу неабходнасьць падвышэньня закупачных цэнаў тлумачаць адмоўнай рэнтабэльнасьцю вытворчасьці малочнай прадукцыі, што выклікана ростам выдаткаў. Акрамя таго ў міністэрстве прызналі, што на такі крок падштурхоўвае таксама цэнавы фактар у суседніх краінах, паведамляе БелТА. Варта адзначыць, што незалежныя СМІ на мінулым тыдні паведамлялі пра дэфіцыт малака ў сталічных крамах. Выказвалася меркаваньне, што малако вывозіцца ў Расею, дзе закупачныя цэны ўдвая вышэйшыя. Аднак тады на афіцыйным узроўні гэтую вэрсію спачатку не пацьвердзілі, а пасьля абверглі.

Апошні раз закупачныя цэны на малако павялічыліся напрыканцы жніўня. Паведамляецца, што магчымае падвышэньне закупачнай цаны будзе нязначным, пры гэтым будзе ўлічвацца пакупная здольнасьць сярэдніх слаёў насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?