Найлепш на Лідчыне жывецца транспартнікам і будаўнікам — іхныя заробкі ў жніўні склалі 845,2 і 826,6 тыс. рублёў. У прадпрыемствах сувязі і прамысловасьці сярэднія налічаныя заробкі склалі 733,7 і 707,9 тыс. руб.
У сфэры гандлю і грамадзкага харчаваньня, а таксама аховы здароўя заробкі заўважна меншыя — 528,3 і 522,1 тыс. руб. адпаведна. Аўтсайдэрамі паводле памеру заробку ў Лідзе і раёне зьяўляюцца настаўнікі і працаўнікі сельскай гаспадаркі. Іх заробкі ўдвая меншыя ў параўнаньні з транспартнікамі і будаўнікамі і на на $100 меншыя за сярэдні заробак у рэгіёне — 436,8 і 408,9 тыс. руб.
СП, паводле Лідзкага блогу





