![]() |
За кожным участкам дарог будзе замацаваны супрацоўнік міліцыі — такое рашэнне прынятае Міністэрствам унутраных справаў.
Мяркуецца, што гэта дамапожа ўзмацніць кантроль за дарожным рухам і падвысіць ўзровень бяспекі. Да працы прыцягваюцца не толькі супрацоўнікі ДАІ і міліцыя грамадскай бяспекі, але і аператыўныя працаўнікі. Такім чынам, кожны супрацоўнік міліцыі павінен ведаць, якія прадпрыемствы, арганізацыі, навучальныя ўстановы находзяцца ў зоне яго адказнасці і хто абслугоўвае дадзены ўчастак дарогі. У адпаведнасці з патрабаваннем кіраўніцтва МУС палову службовага часу супрацоўнікі міліцыі павінны надаваць прафілактычнай дзейнасці. Таму яны будуць праводзіць тлумачальную працу ў арганізацыях і ўстановах. Таксама ў іх абавязкі ўваходзіць абследаванне стану дарогі, наяўнасць знакаў і выпрацоўка рэкамендацый па выкараненні недахопаў.
Фота photo.bymedia.net





