![]() Ганна Паліткоўская |
У гонар забiтай у Расii 7 кастрычнiка мiнулага года журналiсткi Ганны Паліткоўскай у iтальянскай сталiцы назвалi возера, якое знаходзiцца ў вядомым парку «Вiлла Памфiлi».
Праз год пасля яе смерцi, абставiны якоў дагэтуль малавядомыя, на беразе возера пастаўлена таблiчка, прысвячаная яе памяцi ў прысутнасцi дачкi забiтай журналiсткi, Веры. У цырымонii прыняў удзел мэр Рыма Вальтэр Вельтронi, загадчык аддзела культуры iтальянскай сталiцы Сiльвiо Дi Франча, калега забiтай журналiсткi Зоя Херкшок i iншыя асобы.





