![]() |
Сусветная тэнісная асацыяцыя пачала расследаванне, звязанае з чвэрцьфінальным матчам турніру ў Індыі, калі ўкраінка Марыя Карытцава перамагла беларуску Таццяну Пучак — 6:4, 6:2.
Гульнявы партал Betfair на пэўны час прыпыніў выплаты па стаўках на гэтую сустрэчу, паколькі агульная сума ставак на перамогу Карытцавай была вельмі вялікай. Аднак у выніку, партал прыняў рашэнне выплаціць усе стаўкі.
У тэніснай асацыяцыі заявілі, што сумняваюцца ў тым, што матч быў прададзены. Як заявіў Эндру Уолкер, на сёння няма ніякіх прыкмет прыцягнення ў няшчырую гульню тэнісістаў, членаў каманд або чыноўнікаў, паведамляе Associated Press.





