![]() |
Фаза маруднага разьвіцьця рынку камэрцыйнай нерухомасьці Беларусі зьмяняецца фазай паскоранага разьвіцьця, перадае словы прадстаўніка кампаніі Colliers International у краінах Балтыі і Беларусі Міхаіла Марозава газэта «Белорусы и рынок».
На думку сп. Марозава, пра заканчэньне пэрыяду застою ў сфэры камэрцыйнай нерухомасьці ў Беларусі сьведчыць шэраг фактаў. У першую чаргу, гэта высокі попыт на офісныя і гандлёвыя цэнтры. Паводле экспэрта, мясцовыя кампаніі зацікаўленыя ў стварэньні камфортных умоваў для сваіх супрацоўнікаў, каб пазьбегнуць міграцыі карысных спэцыялістаў за мяжу. Таму яны гатовыя ўкладаць вялікія сродкі ў пабудову офісных цэнтраў, якія б адпавядалі ўсім сучасным патрабаваньням. Расьце цікавасьць да беларускага рынку і з боку замежных кампаніяў, найперш тых, што працуюць у сфэры высокіх тэхналёгіяў, банкаў і страхаваньня. У сваю чаргу рост плацежаздольнасьці беларусаў падвышае попыт на паслугі і падштурхоўвае разьвіцьцё гандлю. Гэта прыводзіць да таго, што форма гандлю паступова зьмяняецца — усё больш запатрабаванымі робяцца супэрмаркеты і гандлёва‑забаўляльныя цэнтры. І гэта характэрна ня толькі для сталіцы, але й для абласных цэнтраў і буйных гарадоў Беларусі.
Эвалюцыя гандлю падштурхоўвае да разьвіцьця складзкую лягістыку. Таму, будуючы буйныя гандлёвыя цэнтры, варта паклапаціцца і пра лягістычныя цэнтры. На сёньня стварэньне сеткі такіх цэнтраў, улічваючы транзытнае становішча краіны, найбольш пэрспэктыўнае, упэўнены прадстаўнік Colliers International.
Фота photo.bymedia.net





