На думку дасьледчыкаў, да 2017 году газэты канчаткова стануць лічбавымі й назаўсёды сыдуць у інэрнэт. І гэта нягледзячы на тое, што па газэтным бізнэсе спраўлялі хаўтуры яшчэ пасьля зьяўленьня радыё й тэлевізіі.
Не патрэбныя будуць і вытворцы стужкавых фотаапаратаў, а таксама крамы кампакт‑кружэлак. У барацьбе за пакупніка іх імкліва абыходзяць лічбавыя камэры й інтэрнэт‑крамы.
Таксафоны трапілі ў сьпіс не з‑за свае віны, перадае НТВ. Іх часта выкарыстоўваюць сумнеўныя асобы для сумнеўных тэлефанаваньняў, таму гарадзкія ўлады лічаць за лепшае проста прыбраць таксафоны з вуліц.
І, нарэшце, самы кранальны пункт у сьпісе — вытворчасьць скарбонак. Электронныя грошы загналі сьвінак з прарэзам у сьпіне на паліцы антыкварных лавак.





