![]() Алесь Матафонаў |
З 14 кастрычніка на тэлеканале «Лад» пачынаецца цыкл аўтарскіх перадачаў Аляксандра Матафонава «Лябірынты». «Гэта будуць праграмы пра духоўны сьвет беларусаў. Уяўленьні аб таямніцах і культурных каштоўнасьцях краіны. Пра сьветаўспрыманьне, лад і мудрасьць беларусаў. Гэта сфэра таямнічага, часам, містычнага ды ірацыянальнага», — кажа аўтар.
Назва «Лябірынты» невыпадковая. Гэта мэтафара, якая ў нечым адпавядае той мадэлі Беларусі, якая яна бачылася Вацлаву Ластоўскаму. Прыхаваная беларуская цывілізацыя ў яе гістарычным разьвіцьці, у яе гістарычным быцьці. У перадачы аўтары раскажуць пра лад жыцьця нашага народу, пра таямнічае і прыхаванае ад вачэй жыцьцё беларускай вёскі, мястэчка, горада.
Першыя чатыры сэрыі прысьвечаныя полацкім лябірынтам.
Цыкл будзе выходзіць па нядзелях (з паўторам у сераду). Час этэру — 13:05.





