![]() Герхард Эртль |
Эртль атрымаў узнагароду ў дзень свайго нараджэньня за дасьледаваньні хімічных працэсаў на цьвёрдых паверхнях. Гэтая галіна хіміі вывучае такія працэсы, як іржу жалеза, працу паліўных элемэнтаў, а таксама выкарыстаньне гетэрагенных каталізатараў у машыннай вытворчасьці. Працы Эртля пакладзеныя ў аснову вытворчасьці паўправаднікоў, выпрацоўцы некаторых угнаеньняў. Паводле спэцыялістаў, дасьледаваньні немца дапамагаюць разумець працэсы, якія адбываюцца ў азонавым слоі атмасфэры, і аб парніковым эфэкце.
Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. Ён зьяўляецца ганаровым прафэсарам Бэрлінскага інстытуту імя Фрыца‑Хабера таварыства Макса Планка.
Гэта ўжо другая сёлета прэмія нямецкаму навукоўцу, першую ўчора ў галіне фізыкі атрымаў Пэтэр Грунбэрг.
Заўтра стане вядомым ляўрэат Нобэля‑2007 па літаратуры, а ў пятніцу ляўрэат прэміі міру.





