У Горадні чатыры арыштаваныя грамадзкія актывісты абвясьцілі галадоўку. Арыштаваныя лічаць, што іх ізалявалі, каб перашкодзіць удзельнічаць у Эўрапейскім маршы.

Найбольш — сем сутак далі кіраўніку абласной арганізацыі АГП Юрыю Істоміну, які 5 кастрычніка выйшаў з‑за кратаў пасьля пяцідзённага арышту. Абодва разы — абвінавачаньне стандартнае: «нецэнзурная лаянка».

Кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава, старшыню гарадзкой арганізацыі АГП Зьмітра Слуцкага і актывіста прафсаюзнага руху журналіста Івана Романа пасадзілі кожнага на пяць сутак. Яны сказалі, што на знак пратэсту будуць галадаць за кратамі. Арыштаваныя лічаць, што іх ізалявалі, каб перашкодзіць удзельнічаць у Эўрапейскім маршы.

Радыё Свабода

А вось Вадзіма Саранчукова ад міліцыянтаў адбіла жонка. Кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, заўважыў каля пад’езда міліцэйскую машыну. Зь яго словаў, міліцыянты за ім ўбеглі нават у кватэру, але жонка дапамагла яму адбіцца, і зараз ён на свабодзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна