У момант затрымання ён моўчкі заклеіў сабе рот скотчам, каб пасля яго не замглі абвінаваціць у нецэнзурнай лаянцы. Зараз актывіст знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска.
Машына Сяргея Парсюкевіча была спынена каля яго дому супрацоўнікамі ДАІ. Міліцыянты паведамілі актывісту, што ягоны аўтамабіль быццам бы знаходзіцца ў вышуку і запатрабавалі праехаць у пастарунак міліцыі.
Нагадаем, што ўчора ў Гомелі па падобным сцэнары быў затрыманы каардынатар руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора. Ягоную машыну спынілі па такой жа прычыне, а пасля ў пастарунку на яго быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку. Суд пакараў Кацору 7‑ю суткамі адміністрацыйнага арышту, паведамляе прэсс‑служба Аляксандра Мілінкевіча.





