Вось якую цікавую і незвычайную гісторыю паведаміў гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта:

«Учора мы зь сябрамі проста ішлі на ўправу, калі адзін хлапец захацеў сарваць яблык з дрэва, што расло па дарозе. Вы ўяўляеце, як ён быў уражаны, калі, залезшы на яблыню, ён убачыў, што ўжо ня першы. На галінцы, як птушка, сядзеў… чалавек з дыпляматам і камерай. Ён нават прадставіўся нам, паказаў дакуманты, згодна зь якімі ён — выкладчык аднаго з гомельскіх універсітэтаў, а з камерай, бо хоча засьняць сваіх студэнтаў, якія часам тут шпацыруюць і хуліганяць. Але я не сумняваюся, што ён сумяшчае выкладаньне з яшчэ адной таямнічай прафэсіяй. Вось так, верыцца ці не, але ж гэта праўда».

Такім чынам, даем вам параду уважліва назіраць за дрэвамі і за тымі, хто на іх жыве, бо нездарма зараз актыўна развіваецца праграма па азеляненьню горада, шмат неяк апазіцыянераў стала…

Нагадаем, што Андрусь Цянюта знаходзіцца пад «крыміналкай», яго абвінавачваюць ва удзеле ў «незарэгістраванай арганізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0