Ты жывеш звычайным жыцьцём? Па схеме дом-унівэр-кіно-тэатар-вуліца-дом? Але ў душы ты добры і крэатыўны чалавек, які ня ведае, куды скарыстаць сваю дабрачыннасьць і энэргію?
УВАГА! ГДА “Беларускі Дзіцячы Хосьпіс” шукае валанцёраў, якія могуць дапамагчы невылечна хворым дзецям адчуць увагу і хвіліны радасьці.
Дзеткам, якія з-за хваробы пазбаўленыя стасункаў з аднагодкамі, патрэбныя новыя знаёмыя і сябры.
Ты можаш:
• пагуляць зь імі ў складанку ў цэнтры;
• навучыць іх вышываць і рабіць падарункі з саломкі;
• арганізаваць сьвята і паставіць м’юзікал;
• пагуляць па горадзе і расказаць казку;
• падтрымаць словам і проста даслаць ліст па e-mail;
• прыдумаць цэлы стос сваіх гульняў, заняткаў і рэалізаваць іх;
А галоўнае, ты можаш ДАПАМАГЧЫ ІМ адчуць сябе шчасьлівымі!
Студэнты ўсяго сьвету ўдзельнічаюць у валянтэрскіх рухах. Яны дапамагаюць людзям і сабе, бо моц — у сяброўстве! Далучайся.
Арганізацыйны збор каманды валянтэраў адбудзецца 13 кастрычніка (субота) а 10.00 у будынку “Хоспіса” (в. Бараўляны, Менскі р-н; вул. Бярозавы гай, 100 А. Праезд: аўт. 515 (каля ст.м. “Плошча Леніна”), 113 (каля ст.м. “Маскоўская”) да прып. “Пасёлак ЛЯСНЫ”)
За дадатковай інфармацыяй можна зьвярнуцца на:
e-mail: [email protected]
тэл. (8017) 505-27-47 — Алёна, каардынатар валянтэрскага руху.





