![]() Валеры Карашкоў |
«Беларускія стандарты з кожным годам усё больш і больш набліжаюцца да эўрапейскіх», — паведаміў у чацьвер на прэс‑канфэрэнцыі старшыня дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Валеры Карашкоў.
Гэта аб’ектыўная прычына, якія дыктуюцца неабходнасьцю гандлю беларускімі таварамі ў Эўропе.
Ад сёлета побытавая тэхніка й электрапрыборы, якія паступаюць у Беларусь, павінны суправаджацца інфармацыяй аб энэргавыдатках і мець маркіроўку, якая сьведчыць аб энэргаэфэктыўнасьці тавару.





