![]() Бэйсбол у Вэнэсуэле — прэзыдэнцкі спорт |
Бэйсбол — адна з самых папулярных гульняў у Вэнэсуэле, а краіна займае 13‑е месца ў сусьветнай бэйсбольнай клясыфікацыі. Міністар спорту й турызму Беларусі Аляксандар Грыгараў прызнаўся, што ў краіне бэйсбол зьяўляецца экзатычным відам спорту, таму дапамога спэцыялістаў з Вэнэсуэлы была б для яго разьвіцьця даволі карыснай.
Аляксандар Грыгараў таксама запрасіў вэнэсуэльскіх атлетаў рыхтавацца да Алімпіяды на спартовых аб’ектах Беларусі, а студэнтаў — на навучаньне ў нашыя ВНУ.





