Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі прадыктавана не палітычнымі амбіцыямі, а неабходнасцю забяспечыць энергетычную бяспеку краіны ва ўмовах вычарпання сусветных запасаў газу і нафты, перабояў з пастаўкамі і ўсё большых цэн на энергарэсурсы.
Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што сёння энергетыка з чыста эканамічнага пытання ператварылася ў палітычнае — «у фактар, які вызначае асновы ўзаемаадносін паміж дзяржавамі і цэлымі дзяржаўнымі аб’яднаннямі».
«Краіны Захаду ўжо абмяркоўваюць неабходнасць увядзення дадатковага рэжыму кантролю за здзелкамі з энергетычнымі аб’ектамі з мэтай атрымання магчымасці блакіраваць іх, калі яны пагражаюць энергетычнай бяспецы. Бясспрэчнай з’яўляецца тэндэнцыя ўзмацнення ўжо ў аглядным будучым энергетычных супярэчнасцей у глабальным маштабе. Чалавецтва сутыкнецца з новымі выклікамі і пагрозамі», — сказаў прэзідэнт.
Гэтыя абставіны, падкрэсліў ён, з усёй відавочнасцю пацвярджаюць правільнасць рашэння аб неадкладнай распрацоўцы сістэмы мер, накіраваных на дасягненне энергетычный бяспекі, у тым ліку і аб узвядзенні ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі.





