Затрыманыя Мікіта Сасім і Павал Юхневіч.
А 17-й у чацьвер былі затрыманыя моладзевыя актывісты Мікіта Сасім і Павал Юхневіч. Іх вязуць у Фрунзенскі РУУС сталіцы.
Улады ўжываюць напярэдадні Эўрапейскага Маршу сваю звыклую тактыку: яны хапаюць дзеячоў апазыцыі і зьвінавачваюць іх у нецэнзурнай лаянцы. Такім чынам яны спадзяюцца запалохаць патэнцыйных удзельнікаў маніфэстацыі. Улады звычайна ўнікалі затрыманьняў у дні дэманстрацый, на вачах у СМІ і замежных дыпляматаў. Ціхія затрыманьні на пэрыфэрыі паводле абразьлівых абвінавачваньняў выклікаюць гідлівую рэакцыю грамадзтва





