![]() |
Некаторыя СМІ са спасылкай на неназваную крыніцу ў расійскіх спецслужбах паведамілі, што на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна рыхтуецца замах.
Ён запланаваны на час візіту Пуціна ў Тэгеран. Нібыта, ужо створаныя некалькі групаў шахідаў, якія і мусяць здзесніць тэракт. Прэс‑служба расійскага прэзідэнта гэтую інфармацыю ніяк не каментуе.
Нагадаем, што візіт Пуціна ў Іран быў запланаваны на 15‑16 кастрычніка.





