![]() Сяргей Калякін |
Вынікі Эўрапейскага маршу камэнтуе лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Ён ацаніў акцыю апазыцыі як «сярэднюю».
Сяргей Калякін: У нядзелю ўсё спрыяла таму, каб было больш людзей на вуліцах Менску і больш людзей маглі б узяць удзел у Эўрапейскім маршы.
— Чым Вы гэта можаце патлумачыць?
— У гэтым, пэўна, і ёсьць праблема аб’яднаных дэмакратычных сілаў, што, напэўна, мы да кагосьці не дайшлі. Некаторыя людзі палічылі за лепшае нейкія свае праблемы нашым агульным праблемам.
— Якія высновы вы можаце зрабіць на будучыню?
— Трэба болей працаваць інфармацыйна зь людзьмі, больш займацца тым, каб людзі разумелі, што калі яны не выходзяць, то яны вырашаюць свае праблемы. Я думаю, да Сацыяльнага маршу будуць зробленыя пэўныя высновы для таго, каб выйшла болей людзей.





