Гарадзенскі Рух «За Свабоду» распачынае «Гарадзенскую восень прэзэнтацый».
«Імёны Свабоды» Ўладзімера Арлова, «Беларуская вёска ў эпоху зменаў» Сяргея Токця, «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» Уладзімера Хільмановіча, ARCHE- «Гародня пад ударам» — на працягу месяцу вы зможаце ўбачыць гэтыя творы ў Гродна, сустрэцца з аўтарамі, атрымаць аўтографы, узяць удзел у абмеркаваньні.
Ужо ў сераду 17 кастрычніка ў Гродна выступіць Уладзімір Арлоў.
Сустрэча зь пісьменьнікам пачнецца а 17.30, па адрасе вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны
“Імёны Свабоды” Ўладзіміра Арлова — своеасаблівы пантэон беларускай свабоды і незалежнасьці, гістарычныя партрэты паўстанцаў і палітзьняволеных, знакамітых на ўвесь сьвет асобаў і людзей, якіх аб’ядноўвала любоў да волі і да радзімы. У «Імёнах Свабоды» гарадзенцы — Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Міхась Ткачоў, Павал Жук, Андрэй Пяткевіч.
Па даведкі зьвяртайцеся на e-mail: [email protected]





