![]() |
Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, ІП зможа пры фармаванні статутнага фонду ПУП, што ім ствараецца, уносіць у якасці неграшовага ўкладу тавары, што былі ўвезены да даты дзяржаўнай рэгістрацыі унітарнага прадпрыемства, без іх мытнага афармлення і ўплаты мытных плацяжоў.
За ПУП, што ствараецца, замацоўваецца на праве гаспадарчага вядзення маёмасць, якая не будзе з’яўляцца бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогай. У прыватнасці, тыя тавары (прадукцыя, абсталяванне), што застануцца ў наяўнасці ІП да моманту стварэння унітарнага прадпрыемства.
Індывідуальнаму прадпрымальніку даецца магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі унітарнага прадпрыемства пры наяўнасці ў яго растэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Ён таксама вызваляецца ад уплаты дзяржаўнай пошліны за натарыяльныя дзеянні, звязаныя са стварэннем ПУП.
Апрача таго, для ІП, а таксама для арганізацый, што займаюцца рознічным гандлем і (або) аказаннем паслуг грамадскаага харчавання, з колькасцю работнікаў не больш за 5 чалавек, спрашчаецца сістэма падаткаабкладання. У якасці падактовай базы ім вызначаецца не валавая выручка, а валавы даход, што дазволіць знізіць падатковую нагрузку.
Тым самым ІП, якія займаюцца рознічным гандлем і (або) аказаннем паслуг грамадскага харчавання, ствараюцца дадатковыя ўмовы ў галіне падаткаабкладання, што дазволіць з меншымі выдаткамі адаптавацца да ажыццяўлення дзейнасці ў форме юрыдычнай асобы, гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы.





