Сёньня ў аэрапорце «Гомель» у часе трэніровачных аблётаў абрынуўся звышлёгкі гелікоптэр АК‑1, які належыць прадпрыемству «Гомельхімавіясэрвіс».

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэсавай службе Гомельскага абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях, на борце гелікоптэра знаходзіліся два члены экіпажу. Яны атрымалі траўмы. Найхутчэй, няшчасьце здарылася з-за адмовы рухавіка.

З выкарыстаньнем інфармацыі БЕЛТА


Гомельскі гелікоптэр лётаў сёлета над «Дажынкамі»

Фота Сямёна Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0