17 кастрычніка кіраўнікі парлямэнту Генадзь Навіцкі і Вадзім Папоў маюць сустрэцца з дакладчыкам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Паводле прэс‑службы савету рэспублікі, на сустрэчы «бакі абмяркуюць пытаньні, што маюць узаемную цікавасьць».

Раней дакладчыкам па Беларусі быў эстонец Андрэас Херкель, да яго — кіпрыёт Хрыстас Пургурыдэс. Ім лукашэнкаўская адміністрацыя пачосткі не рабіла. Візыт жа Рыгоні арганізаваны нацыянальным сходам Беларусі.

Рыгоні быў прызначаны дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі 13 лютага 2007 году на паседжаньні палітычнага камітэту ПАРЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?