Адпаведна з просьбай намесьніка старшыні дэпартамэнту аховы гісторыка‑культурнай спадчыны сайт harodnia.com прапанаваў сьпіс і фотаздымкі тых дамоў, што патрапілі пад сумнавядомую «рэканструкцыю» на працягу апошніх гадоў.

Намесьнік старшыні дэпартамэнта па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі заявіў: «Часам у такіх лістах (зваротах грамадзкасьці) прысутнічаюць фразы — «зьнішчана 20 будынкаў і 70 падрыхтавана да зьнішчэньня». У такім выпадку я патрабую назваць адрасы, каб было лягчэй разьбірацца».

Адпаведна з просьбай сп. Чарняўскага гарадзенскі сайт harodnia.com прапанаваў сьпіс і фотаздымкі тых дамоў, што патрапілі пад сумнавядомую «рэканструкцыю» на працягу апошніх двух гадоў.

1. Флігель палаца віцэ‑адміністратара 1770‑х гадоў пабудовы, вул. Горкага, 2а. «Рэканструяваны» адпаведна з рашэньнем навукова‑мэтадычнай рады Міністэрства культуры ад 19 красавіка 2007 г.

2. Будынак па вул.Багдановіча 6 — адзін з найбольш цікавых прыкладаў драўлянага канструктывізму «Рэканструяваны» летам 2007 г.

3. Паравы млын па вул.Васілька 3, 1880‑я гады пабудовы. «Рэканструяваны», не гледзячы на пратэсты грамадзкасьці ў траўні 2007 г.

4. Млын па вул. Ціміразева. На яго месцы зараз зьбіраюцца ўзводзіць навабуд.

5. Пабудова пачатку ХХ ст., зав. Віленсі, 12. «Рэканструяваны» ўвесну 2006 г. Разам зь ім зьнесеныя яшчэ два драўляныя дамы.

6. Выдатны ўзор канструктывізму, вул. Горкага 29. «Рэканструяваны» 6 кастрычніка 2006 г., нягледзячы на абяцанку сп. Чарняўскага ўнесьці гэты будынак у сьпіс помнікаў архітэктуры

7. Дом №23 на вул. Урыцкага. «Рэканструяваны» ў красавіку 2007 г. 1880‑я гады пабудовы.

8. Дом №12 на вул. Урыцкага. Разбураецца да сёньняшняга дня, па кавалачках.

9. Вул. Парахавая. Тут «рэканструявана» 6 (!) цагляных дамоў пабудовы пачатку ХХ ст. Зараз на іх месцы узводзіцца шматпавярховік са шкла і бэтону.

10. Былая фабрыка Старавольскіх, што вырабляла матацыклы, на вул. К.Маркса. Цікавы прыклад міжваеннага канструктывізму і проста гістарычны будынак. «Рэканструявана» ў канцы 2005 г.

11. Дом №1 на вул. Найдуса. «Рэканструкцыя» ідзе акурат зараз.

12. Дом №12 на вул. Завадзкая. Апошні жылы будынак на гэтай вуліцы. Быў надзвычай рамантычны цагляны дамок пачатку ХХ ст. з садам.

13. Дом па вуліцы Горкага, 41 на Залатой горцы. Разам зь ім у жніўні‑верасьні 2006 года было зьнішчана яшчэ восем дамоў з цэглы і дрэва 1920‑30‑х гг. пабудовы.

14. Будынак адной з першых у Беларусі санітарна‑эпідэміялягічнай станцыі. Разабраны да падмуркаў яшчэ ў 2005 годзе. На яго месцы ўзьведзены навабуд.

15. Яшчэ два дамы на вуліцы Старазамкавай, будынак на Акадэмічнай і колькі сымпатычных дамкоў з цаглянымі фасадамі на Антонава. У дадатку да ўсяго два дамы на вуліцы 11 ліпеня і апошні дом на завулку Сьмелым.

Такім чынам, гэты кароткі сьпіс «рэканструяваных» будынкаў ад канца XVIII да 20‑30‑х гг. ХХ стст. уключае каля 30 адзінак.

Паводле harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0