Аператыўнікi Мiнскай цэнтральнай мытнi выявiлi буйную партыю кантрабандных кантактных лiнзаў, аправаў i футляраў для акуляраў. Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камiтэта, у складскiм памяшканнi адной сталiчнай фiрмы захоўвалася 40 700 аправаў i 10 000 футляраў для акуляраў, а таксама 5530 кантактных лiнзаў кiтайскай i лiтоўскай вытворчасцi. Увесь гэты тавар, агульным коштам 637 млн рублёў, быў незаконна ўвезены ў Беларусь з Расii.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?