Кіроўцы фураў заблякавалі дарогу, якая вядзе да польска‑беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках. Пакуль паліцыя высьвятляе прычыны пратэсту кіроўцаў. Хутчэй за ўсё, справа ў доўгіх чэргах. Каб перасячы, мяжу трэба чакаць больш за 20 гадзінаў.
Дарога заблякаваная ў адлегласьці прыкладна 4 кілямэтраў ад мяжы. Пратэст кіроўцаў можа быць зьвязаны з пратэстам мытнікаў, якія з асабліваю дакладнасьцю правяраюць кожны аўтамабіль