Беларусы скарысталіся ростам цэн у Расіі і вязуць малочную прадукцыю ў Смаленск.

Нават з улікам дарогі ад Оршы да Смаленска беларускія «малочныя» чаўнакі застаюцца не ў накладзе. Тым больш, пакуль беларуская транспартная міліцыя не чэпіцца да вялікіх торбаў у электрычках, як гэта было ў пачатку‑сярэдзіне 90‑х гадоў.

Але беларускі Мінсельгасхарч ужо паведаміў, што ініцыюе павышэнне закупачных цэн на малако і рознічных цэн на малочную прадукцыю. Але абяцае, што рэзкага скачка не будзе. Беларусы асцерагаюцца таго, што калі цэны застануцца на адным узроўні, то вернецца сітуацыя 1997 года, калі малочныя прадукты вывозіліся ў Расію дзясяткамі тон і прадаваліся на расійскіх рынках.

Тым часам смаленскія чыноўнікі зацікавіліся закупачнымі цэнамі на малако ў сваім рэгіёне. Днямі ў абласной адміністрацыі збяруць усіх смаленскіх перапрацоўшчыкаў і рэкамендуюць ім (загадаць не могуць, бо гэта супрацьзаконна) плаціць сялянам больш. Паводле некаторых даных, гаворка ідзе пра 10‑15‑працэнтнае павышэнне закупачнай цаны, паведамляе расійская газета «Комсомольская правда».

Радыё Рацыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру