![]() |
16 кастрычніка адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й рэпрэсаванымі.
Каля 50 маладзёнаў а 8 гадзіне вечара сабраліся каля кляштару бэрнардынаў на супольную малітву. Людзі трымалі партрэты палітзьняволеных і тых, хто быў незаконна арыштаваны у зьвязку з «Эўрапейскім маршам».
Над усімі ўзвышаўся вялізны партрэт зьняволенага лідэра незарэгістраванага Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча.
Акцыя скончылася супольным сьпяваньнем нацыянальнага гімну «Магутны Божа».





