![]() Юлія Сіндзеева |
Юлія Сіндзеева стала другой віцэ‑міс на прэстыжным конкурсе ў Токіё. Прыгажосьць беларускі зачаравала журы. Яна абышла ўсіх прэтэндэнтак з былога Саюзу і саступіла толькі грачанцы і мэксыканцы. Летась Юлія Сіндзеева заняла другое месца ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці й стала чацьвёртай прыгажуняй Эўропы. У сьнежні Юлія прэзэнтуе нашу краіну ў конкурсе «Міс сьвету». Яго фінал пройдзе ў Пэкіне.
Фота tvr.by





