Першая ў Беларусі аперацыя па трансплантацыі сэрца можа быць праведзена ўжо ў 2008 годзе. Апошні тэрмін - 2009 год. Аб гэтым сёння паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Ігар Адзярыха.
Паводле яго слоў, акрамя чыста тэхнічных момантаў неабходна вырашыць і шэраг арганізацыйных пытанняў - падбор донараў, ажыццяўленне імунатыпавання і г.д. У бліжэйшы час супрацоўнікі РНПЦ "Кардыялогія" накіруюцца ў Прагу, дзе пройдуць навучанне ў цэнтры па трансплантацыі сэрца.-





