На менскай кальцавой дарозе сутыкнуліся чатыры машыны. Аварыя здарылася на 21‑м кілямэтры кальцавой. Аўтамабіль «Аўдзі‑100» сутыкнуўся з «Сытраэнам‑Ксантыя». Кіроўцы выставілі знак аварыйнага прыпынку й чакалі супрацоўнікаў ДАІ. У гэты час па другой паласе рухалася «Таёта‑Ярыс» з жанчынай за рулём. Машына спынілася каля месца аварыі. Кіроўца грузавіка «Івека‑Карга», які ехаў ззаду за ёй, не пасьпеў спыніцца…

У выніку ДТЗ пасажырка «Таёты‑Ярыс», 54‑гадовая жыхарка Менску, атрымала пераломы шыйных хрыбетнікаў і сканала.

Кіроўцы «Аўдзі» і «Таёты» шпіталізаваныя з параненьнямі.

Паводле Агенцтва «Мінск-Навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0