Дзяўчаты, якія выконваюць рабскую працу ў цэнтры сталіцы, цягаюць плітку для ходнікаў — навучэнкі Менскага будаўнічага каледжу. Фотарэпартаж.
Дзяўчыны, якія выконваюць рабскую працу ў цэнтры сталіцы, цягаюць плітку для ходнікаў — навучэнкі Менскага будаўнічага каледжу №53 (былое ПТВ), атрымліваюць спэцыяльнасьць «маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык».
Зараз яны на практыцы, дапамагаюць будаваць ходнікі ў якасьці падсобных работніц — выконваюць цяжкую фізычную працу. Па іх словах, на практыку па спэцыяльнасьці нідзе не бяруць, бо няма месцаў. Таму каледж разьмеркаваў «на плітку», нават не пытаючы, ці згодныя яны так працаваць.