![]() |
Як толькі беларускі міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц распавёў пра пляны паставак з Украіны ў будучым годзе 2 млрд кВт/г электраэнэргіі па цане звыш $0,05 за кВт/г, украінскія калегі тут жа запэўнілі, што знойдуць для гэтага вольныя аб’ёмы электраэнэргіі, адзначае украінскі «Коммерсант».
Нагадаем, што апошнія паўгоду Ўкраіна не пастаўляе ў Беларусь электраэнэргію, спасылаючыся на адсутнасьць вольных яе аб’ёмаў, выкліканую ростам спажываньня электраэнэргіі ўнутры краіны. Ёсьць і іншае меркаваньне: Беларусь набывала ўкраінскую электраэнэргію па кошце $0,0244‑0,0245 за кВт/г, у той час, як эўрапейскія спажыўцы гатовыя былі прапанаваць якасна іншую цану — 0,07‑0,08 эўра за кВт/г.
Прэзыдэнт «Укрінтэрэнэрга» Мікалай Пашкевіч паведаміў, што дадатковыя аб’ёмы знайсьці можна за кошт загрузкі цеплавых электрастанцыяў, але ўсё будзе залежыць ад закупачнага кошту, які прапануе Беларусь.
Паводле плянаў беларускага Мінэнэрга ў 2008 г. Беларусь набудзе таксама 5 млрд кВт/г электраэнэргіі па цане звыш $0,04 за кВт/г у Расеі.





