![]() Аляксандар Сурыкаў |
«Мы апякліся на першай нітцы з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы і, пакуль гэтае пытанне не ўрэгуляванае, будаўніцтва другой ніткі адцягваецца», — сказаў А.Сурыкаў журналістам у Менску на Беларускім энергетычным форуме, што гэтымі днямі (16 - 19 кастрычніка) праходзіць у Менску.
Акрамя таго, на рашэнне расейскага боку паўплываў пачатак будаўніцтва Паўночнаеўрапейскага газаправода ў абыход Беларусі і Польшчы. Каментуючы будаўніцтва СЕГ, амбасадар адзначыў, што «гэта традыцыйная барацьба краіны вытворцы і краіны транзіцёра, кожны хоча максімальна абмінуць пасярэднікаў», — сказаў А.Сурыкаў.





