Лукашэнка заснаваў мэдаль «90 год органам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі»
Юбілейным мэдалём будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бясьпекі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасьці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам заснаваў юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
Юбілейным медалём «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, а таксама ветэраны органаў дзяржбяспекі, службовыя асобы дзяржорганаў Беларусі і іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.‑
БелТА