![]() |
«За» прагаласавалі большасьць турэцкіх парлямэнтарыяў (507 з 526, што ўзялі ўдзел у галасаваньні). Супраць аддалі галасы 19 дэпутатаў, што рэпрэзэнтуюць Партыю дэмакратычнага грамадзтва. Рашэньне парлямэнту аб правядзеньні трансмежавых апэрацый не азначае, што яны будуць распачатыя, заявіў напярэдадні турэцкі прэм’ер Тайіп Рэджэп Эрдаган.
«Апэрацыя будзе праведзена ў патрэбны час, калі ў ёй ўзьнікне неабходнасьць», — сказаў ён у сераду.





