![]() |
А.Сурыкаў зазначыў, што кошт тысячы кубаметраў газу будзе набліжаны да 125 долараў ЗША. «У адпаведнасці з кантрактам, падпісаным Беларуссю і Расіяй, цана газу для Беларусі павінна складаць 67% ад сярэднееўрапейскай цаны», — нагадаў А.Сурыкаў.
Дыпламат падкрэсліў, што праблем у працэсе фарміравання паліўна‑энергетычнага балансу Беларусі і Расіі цяпер няма. У будучым годзе Расія паставіць Беларусі 21,6 млрд. куб. м газу — на 300 млн. куб. м больш, чым у 2007 годзе, зазначыў А.Сурыкаў.





