БТ, 22.40

poster Сястрычка Бэці (Nurse Betty)
ЗША – Нямеччына, 2000, каляровы, 110 хв.
Рэжысэр: Ніл ЛаБут
Ролі выконваюць: Рэнэ Зэльвэгер, Морган Фрымэн, Крыс Рок, Грэк Кінэр, Крысьпін Гловэр
Жанр: Арт-гаўзны камэдыйны трымценьнік
Прызы: Прыз Канскага кінафэсту за найлепшы сцэнар, намінацыя на “Залатую галіну” Канскага кінафэсту, “Залаты глёбус” за найлепшую жаночую ролю
Адзнака: 7 (з 10)

Па сьмерці мужа, якога расстралялі бандыты, ціхая афіцыянтка, вялікая аматарка сэрыялаў – зусім зьехала з глузду. Цяпер гераіня лічыць сябе “сястрычкаю Бэці” з мыльнае опэры. На сустрэчу са сваёй марай гераіня адпраўляецца ў Санта-Барбару.

За ёй рушылі ўсьлед і прафэсійныя кілеры. Але гэта была самая кепская ідэя ў іхнім жыцьці.

З мыльнымі опэрамі не жартуюць!

Іранічнае арт-гаўзнае кіно, замілавальна-зьдзеклівае, нестандартнае й напружанае. Крутая крымінальная гісторыя травэстуецца “мыльнымі жарсьцямі”, мэлядрамныя пакуты ўваходзяць у паліцэйскую хроніку, а гераіня (як і гледачы!) здольная верыць любой фантазіі.

І слушна робіць – фантазіі зьдзяйсьняюцца.

Карціна дэманстравалася ў Менску на Фэстывалі аднаго фільму.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?