Тэатры Беларусі мала прыстасаваныя для замежнікаў. Толькі ў Нацыянальным тэатры оперы і балета маецца бягучы радок.

У большасці спектакляў, што ідуць на замежнай мове, ён патрэбны самім беларусам. А вось падчас нешматлікіх рускамоўных і беларускамоўных опер тэкст бягучага радка ідзе па-англійску. Ва ўсіх астатніх тэатрах такое прыстасаванне адсутнічае, таму замежнікі адчуваюць сябе лішнімі.

Выправіць сітуацыю наважыўся Купалаўскі тэатр. З канца красавіка – пачатку мая там плануюць увесці сінхронны пераклад асобных спектакляў на англійскую мову.

Пакуль гаворка ідзе пра «Пана Тадэвуша», апошнюю прэм’еру Купалаўскага, і «Дон Жуана», пастаноўка якога чакаецца напрыканцы сакавіка. А таксама спектаклі «Выкраданне Еўропы» і «Не мой».

Пераклад можна будзе паслухаць праз навушнікі. Пакуль невядома, ці адаб’ецца гэтая паслуга на кошце квіткоў. У тэатры спадзяюцца, што яна будзе бясплатнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?