У сераду, 17 кастрычніка, у Рамат-Гане прайшоў таварыскі матч паміж зборнымі Ізраілю і Беларусі.

Гаспадары былі мацнейшымі - 2:1 (Барух'ян, Альбэрман - Максім Рамашчанка).

Таксама 17 кастрычніка ў нашай адборачнай групе прайшлі тры матчы: Люксембург – Румынія – 0:2, Галяндыя –Славенія – 2:0, Албанія – Баўгарыя – 1:1.

Становішча камандаў: -- Румынія – 26 (10 гульняў), Галяндыя – 23 (10), Баўгарыя – 19 (10), Албанія – 11 (10), Славенія – 11 (11), Беларусь – 7 (10), Люксембург – 3 (11).

Такім чынам зборная Румынія трапіла ў фінальную частку Эўра-2008.

Зборнай Беларусі засталося правесьці дзьве гульні. 17 лістапада ў гасьцях са зборнай Албаніі, а 21 лістапада на сваім полі са зборнай Галяндыі.

А ўжо 25 лістапада ў паўднёваафрыканскім Дурбане пройдзе лёсаваньне адборачных групаў да чэмпіянату сьвету па футболе – 2010. Вызначацца супернікі зборнай Беларусі на сусьветнае першынство

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру