![]() |
Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэняў: аудыё‑дыск «Бажэственная Літургія» і дыск у фармаце МР‑3 «Пачуй, Божа, малітву маю!», які ўключае:
- уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
- Бажэственную Літургію;
- Малебен;
- Паніхіду (запіс з удзелам маладзёжнага хору Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора г. Мінска);
- Малітвы ранішнія;
- Малітвы вячэрнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
- Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора г.Мінска).
Раней, у верасні 2007 года Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў выдала брашуру «Малебен за беларускі народ з акафістам прападобнай Еўфрасінні Полацкай». Гэтае чарговае багаслужэбнае выданне на беларускай мове змяшчае новую рэдакцыю беларускага перакладу акафіста прп. Еўфрасінні Полацкай з улікам практыкі беларускамоўных богаслужэнняў. Выданне выканана па просьбе і пры ўдзеле мінскага храма ў гонар іконы «Усіх гаротных Радасць», дзе ў 1‑ю суботу кожнага месяца ў 17‑00 праводзіцца на беларускай мове малебен за беларускі народ з акафістам прп. Еўфрасінні.





