Калі Ўладзімер Пуцін даб’ецца ад Ірану згортваньня ягонай ядзернай праграмы, ЗША могуць адмовіцца ад ПРА ва Ўсходняй Эўропе. Такая прапанова зьявілася ў сераду ад амэрыканскага Дзярждэпу. А Джордж Буш даў зразумець, што ў выпадку падтрымкі з боку Масквы ў іранскім пытаньні ён можа заплюшчыць вочы на гаротны стан расейскай дэмакратыі.

Сэнсацыйная заява аб магчымасьці згортваньня праекта амэрыканскай ПРА у Эўропе ў абмен на адмову Ірана ад ядзернай праграмы зрабіў у сераду ўвечары ў Брусэлі памагаты дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Дэніэл Фрыд. Высокапастаўлены дыплямат стаў першым амэрыканскім чыноўнікам, які публічна абвясьціў пра тое, што ЗША гатовыя перагледзець пляны разьмяшчэньня элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Усходняй Эўропе, калі Іран адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.

Паводле Фрыда, «калі Іран спыніць працы па ўзбагачэньні ўрану, пачне ўзаемадзейнічаць зь міжнароднай супольнасьцю і зьменіць тон, мы ня зможам не прыняць гэтага пад увагу ў кантэксьце праблемаў ПРА». Фрыд не хаваў, што ягоныя словы адрасаваныя найперш Маскве.

«Нас непакоіць не Расея, а Іран. Мы заклапочаныя абвастрэньнем праблемы вакол Ірану, але калі яна зьнікне, мы зробім неабходныя высновы», — сказаў чыноўнік.

Згодна зь ім, расейскія партнэры ўжо ведаць пра гэтую пазыцыю. Заявы прагучалі на паседжаньні Рады Расея-НАТО, прысьвечаным праблеме ПРА. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама кіраўнік амэрыканскага агенцтва па ПРА генэрал Генры Обэрынг, які раней не дапускаў згортваньня праекта эўрапейскай ПРА ні пры якіх умовах.

Адначасова ў амэрыканскіх і эўрапейскіх СМІ зьявіліся такія ж нечаканыя паведамленьні аб тым, што нядаўнія амэрыканскія перамовы ў Маскве ў фармаце «2 на 2» сталіся не такімі ўжо беспасьпяховымі. Газэты падкрэсьліваць, што той жа Фрыд паведаміў амэрыканскім журналістам, што «дыскусія з Расеяй па ПРА ідзе ў пазытыўным ключы і суправаджаецца пэўным прагрэсам». Генэрал Обэрынг у сваю чаргу пазытыўна ацаніў новыя падыходы да праекта ПРА, сфармуляваныя на сустрэчы ў Маскве 12 кастрычніка. Згодна з Обэрынгам, ЗША лічаць варыянт інтэграваньня расейскай і амэрыканскай сыстэмаў ПРА у адзіны мэханізм з выкарыстаньнем расейскіх РЛС у Габале і Армавіры цалкам рабочым і пэрспэктыўным. Нагадаем, што пасьля заканчэньня перамоваў абодва бакі выразна далі зразумець, што лічаць іх правальнымі.

Паказальныя таксама праграмныя заявы, якія кіраўнік ЗША зрабіў на ўчорашняй прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме. Джордж Буш заявіў, што «не занепакоены ўмацаваньнем сувязяў паміж Расеяй і Іранам». Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, ён працягне працаваць з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным у напрамку згортваньня ядзернай праграмы Тэгерану. Ён назваў адносіны з нашай краінай «складанымі, але важнымі адносінамі, якія неабходна захоўваць». Ён таксама зрабіў нечаканую заяву аб тым, што «дэмакратыя – ня тая ўласьцівасьць, якая закладзеная ў крыві Расеі».

Паводле выказваньня Буша, «перапраграмаваць асноўную расейскую ДНК, якой зьяўляецца цэнтралізаваная ўлада, вельмі цяжка». Гэтыя словы былі ўспрынятыя назіральнікамі як адмова ад ціску на Расею пры адыходзе ад дэмакратычных нормаў у іх агульнапрынятым заходнім разуменьні.

Падкрэсьліўшы, што Іран не пакідае сваіх ядзерных амбіцыяў, Буш сказаў, што такая сытуацыя «пагражае трэцяй сусьветнай вайной» і заклікаў усе зацікаўленыя бакі вырашаць гэтую праблему сумесна».

Нарэшце, відавочнае зьмякчэньне пазыцыі ЗША па эўрапейскай ПРА, як і відавочныя асблабленьні прэсінгу на Расею ў цэлым, таксама можа быць зьвязанае з прадметам перамоваў, якія правялі днямі ў Тэгеране прэзыдэнты Пуцін і Ахмадынэджад.

Шэраг заходніх газэт паведамляе, што расейскі бок агучыў у Іране нейкую “асаблівую прапанову” па іранскай ядзернай праграме.

Дэталі не паведамляюцца. Паводле зьвестак The New York Times, новыя прапановы былі зробленыя на сустрэчы Пуціна з духоўным і фактычным лідэрам Ірана аяталой Хаменеі. Тое, што Расея ўнесла новыя антыкрызісныя прапановы, пацьвердзіў у сераду сакратар Вышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірана Алі Ларыджані. Ён таксама адзначыў, што Іран разглядае гэтую прапанову. Паводле зьвестак «Бі-Бі-Сі», афіцыйны Вашынгтон «хацеў бы даведацца ад расейскага калегі падрабязнасьці перамоваў у Тэгеране».

Паводле Gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0