![]() Аляксандар Мілінкевіч |
Сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч возьме ўдзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі, прадстаўленай кіраўнікамі дзяржаваў і ўрадаў ЕС . Саміт пройдзе 18‑19 кастрычніка ў Лісабоне (Партугалія) пад старшынствам кіраўніка ЕНП Вілфрэда Мартнэса.
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў Еўрапейскага Саюзу, а таксама краін‑суседак, сустрэнуцца ў Лісабоне, разам са старшынём Еўрапейскай Камісіі Мануэлем Бароза і старшынём Еўрапейскага парламента Гансам‑Гертам Потэрынгам для абмеркавання новага трактату, мае ляжаць у аснове Еўрапейскага Саюзу.
У Форуме прымуць удзел канцлерка ФРГ Ангела Меркель, прэм’ер‑міністр Нідэрландаў Ян‑Петэр Балкенендэ, прэм’ер‑міністр Грэцыі Костас Караманліс, кіраўнік урада Латвіі Айгарс Калвіціс і іншыя.
Ад краін, што не ў Саюзе, на Саміт прыедуць прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, прэм’ер‑міністр Харватыі Іва Санадэр, прэм’ер‑міністр Албаніі Салі Берыша.
У спісе запрошаных пазначаны таксама ўкраінскі палітык Юлія Цімашэнка, прэзідэнт ПАРЕ Рэне ван дэр Ліндэн.





