23 лютага ў «Прэзідэнт-гатэлі» павінен быў адбыцца спектакль «На тым жа месцы ў будучым годзе».

Гэта знакамітая брадвейская камедыя па аднайменнай п’есе Бернарда Слэйда.

Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконваюць зоркі Тэатра-студыі кінаакцёра – Віктар Рыбчынскі і Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Але спектакль так і не пачаўся. У гатэлі проста не змаглі адкрыць заслону.

50 хвілін перапоўненая глядзельная зала «Прэзідэнт-гатэля» слухала музыку Вівальдзі. А стваральнікі спектакля імкнуліся выправіць праблемы.

А 20-й гадзіне канчаткова стала вядома, што пастаноўка не адбудзецца. Як паведамляе «Onliner.by», гледачы спектакля падышлі да сцэны і пагутарылі з рэжысёрам Таццянай Траяновіч і Верай Паляковай. Тыя

абяцалі вярнуць грошы, пасля таго, як разбяруцца з сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?